Тыдзень роднай мовы
З 19 па 24 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
Напярэдаднi правядзення Тыдня, 16 верасня 2022, года арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
У рамках Тыдня 22 верасня прайшла акцыя “Як міла мне родная мова». Навучэнцы азнаёміліся з выставай вучэбнай і мастацкай літаратуры, атрымалі ўлёткі з цікавымі фактамі пра беларускую мову.
Арганізавана выстава кніг беларускіх аўтараў, а таксама этнаграфічная экспазіцыя прадметаў побыту беларусаў. А у суботу пройдзе гастранамічны фэст “Дзень яблычнага пірага”.